З 10 па 20 лютага ў нашай школе праходзілі практыку студэнты філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Студэнты правялі прафарынтацыйнае мерапрыемства для вучняў 11 класаў. Яны расказалі выпускнікам пра філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны, пра спецыяльнасці, падрыхтоўка па якіх ажыццяўляецца на факультэце. Вучні былі азнаёмлены з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, высокім статусам навучальнай установы. Так, па версіі рэйтынга QS EECA University Rankings 2024, ГДУ імя Ф. Скарыны ўвайшоў у спіс 300 лепшых універсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Школьнікам была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама відэаролік, зняты студэнтамі, пра спецыфіку вучобы на факультэце.

