23.09.2022 прайшоў конкурс чытальнікаў сярод вучняў 3-4 класаў «Сэрца роднага словам кранiся», прысвечанага Тыдню роднай мовы

Шмат удзельнікаў паказалі сваё выразнае чытанне твораў беларускіх класікаў і сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Усе атрымалі памятныя дыпломы ўдзельніка. Радасна, што мерапрыемства, прысвечанае роднай мове, пакінула светлы след у дзіцячых душах. Шанаваць гэты духоўны скарб, бараніць яго пяшчотную чысціню, паважаць гістарычную спадчыну народа, працягваць культурныя традыцыі продкаў – абавязак кожнага, хто нарадзіўся, вырас і жыве на беларускай зямлі