22 верасня ў 4-х класах цiкава, пазнавальна i карысна прайшло мерапрыемства «Знаўцы мовы беларускай», якое прысвечана Тыдню роднай мовы

Вучнi чыталi вершы аб мове, успамiналi творы беларускiх пiсьменнiкаў, з якiмi ўжо паспелi пазнаемiцца. Таксама паўдзельнiчалi ў вiктарыне на лепшага знаўцу беларускiх слоў. А напрыканцы мерапрыемства сфатаграфавалiся на памяць.