21.02.2022 у 4″А» класе прайшла класная гадзіна на тэму: «Крынiчка роднай мовы».

21.02.2022г. у 4″А» класе прайшла класная гадзіна на тэму: «Крынiчка роднай мовы».
У кожнага народа ёсць свая родная мова. Іх на зямлі каля 6 тысяч, але самая мілагучная, самая лепшая тая, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для нас — гэта беларуская мова…
Вучням былі прапанаваны разнастайныя цікавыя заданні і гульні. Дзеці разгадвалі беларускія загадкі і крыжаванкі, працавалі з прыказкамі і прымаўкaмi, расказвалі вершы.
Размаўлялi на беларускай мове з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах.
Мова — жывая вада, крынiчка людскога жадання.